Навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту роднай мове, развіццё беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін - адна з галоўных задач у адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнага выхавання.
Сёння, ў рамках беларускамоўнага дня, дзеці другой малодшай групы замацоўвалі ўменне размаўляць па-беларуску ў рухомых гульнях, драматызацыі казкі “Коцік, пеўнік і ліса”, разгляданні вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.



